VI Міжнародны водны форум "Крыніцы Беларусі" пройдзе ў Мінску 3-4 лістапада, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
На форуме будуць абмяркоўвацца праблемы і выпрацоўвацца рашэнні па ўстойлiвага функцыянавання водных экасістэм, уключаючы крыніцы, павышэнню эфектыўнасці выкарыстання водных і звязаных з імі прыродных рэсурсаў для патрэб эканомікі краіны і іх аховы ў кантэксце прынцыпаў ўстойлівага развіцця.
"Крыніцы - унікальныя прыродныя водныя аб`екты з пункту гледжання іх фарміравання, ролі ў захаванні ландшафтнай і біялагічнай разнастайнасці і магчымасцяў выкарыстання. Часта крыніцы даюць пачатак рэкам і раўчукам. Некаторыя з іх маюць сакральнае значэнне ў сілу таго, што іх вада лічыцца гаючай. Акрамя таго, крыніцы актыўна выкарыстоўваюцца як нецэнтралізаваныя крыніцы водазабеспячэння, маюць важнае значэнне для развіцця турызму. Таму да гэтага пытання патрабуецца спецыфічны падыход", - адзначылі ў Мінпрыроды.
Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на транспарце і навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "БАЭС". Да ўдзелу запрошаны вядучыя беларускія навукоўцы і спецыялісты ў галіне аховы і выкарыстання водных рэсурсаў, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і грамадскіх арганізацый, міжнародныя эксперты.
Звязда, 17 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/193/53549
Текущая дата: 17.11.2024