Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 227 дзён.
Якія падзеі адбыліся 18 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 мая
У 1906 годзе ў Пецярбургу заснава беларуская выдавецкая суполка "Загляне сонца і ў наша аконца", якая выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тыс. асобнікаў (праіснавала да 1914).
У 1912 годзе ў Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі.
У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эфіопіяй.
Хто нарадзіўся 18 мая
1938 год: Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор, педагог.
1940 год: Ян Чыквін, беларускі паэт, літаратуразнавец і перакладчык з Беласточчыны.
1972 год: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel.
Таксама сёння нарадзіліся персідскі і таджыкскі паэт і навуковец Амар Хаям і французскі мадэльер П`ер Бальмен.
18 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Ірыны (у народзе яе часам яшчэ называлі Арына і дадавалі эпітэт Расадніца).
Гаспадыні ў гэты дзень працавалі ў гародзе: высаджвалі расаду капусты ў глебу. Саджаць гэту гародніну маглі толькі жанчыны, таму што існавала павер`е – калі мужчына пасадзіць капусту, яна не будзе квітнець і качаны не завяжуцца.
Калі заквітнела чарамха, хутка чакаецца пахаладанне. Лічылася, чым раней яна пачне квітнець, тым гарачэй будзе лета.
Sputnik, 18 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/193/53566
Текущая дата: 17.11.2024