Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 9 мая 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 236 дзён.

Сёння ў поставецкіх краінах адзначаецца Дзень Перамогі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 мая

У 1633 годзе кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV з-пад Варшавы павёў войска на дапамогу абложанаму Смаленску.

Хто нарадзіўся 9 мая

1941 год: Леанід Давідзенка, беларускі скульптар, педагог.

Таксама сёння нарадзілся іспанскі філосаф Хасэ Артэга-і-Гасет.

9 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Васіля, святога Сцяпана і праведнай дзевы Глафіры.

У народзе святую празвалі Глафіра Гарошніца, у гэтую пору надыходзіў час саджаць гарох. Калі ж на бярозах ужо разгарнуліся лісты, можна саджаць і бульбу.

Калі зранку 9 мая дьзме моцны вецер, у бліжэйшыя дні будзе яснае і цёплае надвор`е. Шмат расы прадвяшчае добры ўраджай агуркоў.

Sputnik, 9 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/194/53379
Текущая дата: 17.11.2024