Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 11 мая 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 234 дні.

Якія падзеі адбыліся 11 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 мая

У 1855 годзе граф Яўстах Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасцяў.

Хто нарадзіўся 11 мая

1833 год: Бенедыкт Дыбоўскі, беларускі заолаг, прыродазнаўца, урач.
1899 год: Глеб Глебаў, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі барон і падарожнік Мюнхгаўзен і іспанскі мастак Сальвадор Далі.

11 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Дады, Максіма і Квінціліяна. Святому Максіму маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманкі. У народзе яго лічылі апекуном бяроз і ў гэты дзень паілі бярозавым сокам хворых.

Калі 11 мая дзьме паўднёвы вецер, вясна будзе цёплая і сонечная. Ясны ўзыход сонца прадвяшчае гарачае і пагодлівае лета.

Sputnik, 11 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/194/53380
Текущая дата: 17.11.2024