Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам у сувязі з 75-годдзем Перамогі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне была атрымана 9 мая 1945 года. Вайна доўжылася 1418 дзён і начэй і пачалася на беларускай зямлі 22 чэрвеня 1941 года.
"Беларусь адзначае гэту знамянальную дату ў няпросты час. Аднак нашы сённяшнія цяжкасці цьмянеюць перад нягодамі і стратамі, што выпалі на долю гераічнага пакалення, якое выратавала свет ад карычневай чумы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Мы бясконца ўдзячныя ветэранам, якія ў гэты свяшчэнны для ўсяго народа дзень разам з намі. Аддаём даніну павагі патрыятызму, стойкасці і працавітасці працаўнікоў тылу. Схіляем галовы ў памяць аб тых, хто не ўбачыў майскія салюты Перамогі 1945 года. Перад горам маці, якія не дачакаліся сваіх сыноў і дачок. Смуткуем і помнім аб усіх ахвярах той страшэннай вайны".
Аднак, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, жыццё заўсёды перамагае смерць. "Таму беларусы павінны захаваць у вяках гэту бясцэнную спадчыну - нашу Вялікую Перамогу. Свята шанаваць і абараняць яе ад паклёпу і фальсіфікацый", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт пажадаў суайчыннікам мірнага неба, здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з 75-годдзем Вялікай Перамогі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з 75-годдзем Вялікай Перамогі.
Беларусь адзначае гэту знамянальную дату ў няпросты час. Аднак нашы сённяшнія цяжкасці цьмянеюць перад нягодамі і стратамі, што выпалі на долю гераічнага пакалення, якое выратавала свет ад карычневай чумы.
Мы бясконца ўдзячныя ветэранам, якія ў гэты свяшчэнны для ўсяго народа дзень разам з намі. Аддаём даніну павагі патрыятызму, стойкасці і працавітасці працаўнікоў тылу.
Схіляем галовы ў памяць аб тых, хто не ўбачыў майскія салюты Перамогі 1945 года. Перад горам маці, якія не дачакаліся сваіх сыноў і дачок. Смуткуем і помнім аб усіх ахвярах той страшэннай вайны.
Аднак жыццё заўсёды перамагае смерць. Таму беларусы павінны захаваць у вяках гэту бясцэнную спадчыну - нашу Вялікую Перамогу. Свята шанаваць і абараняць яе ад паклёпу і фальсіфікацый.
Ад усёй душы жадаю вам, дарагія суайчыннікі, мірнага неба, здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/194/53407
Текущая дата: 17.11.2024