Белорусский портал в Казахстане

Музей гісторыі Магілёва прадставіць інтэрактыўную выстаўку да 75-годдзя Перамогі



Аб гэтым расказалі ва ўстанове культуры.

Музей гісторыі Магілёва прэзентуе сёння інтэрактыўную выстаўку "Будуць вечна сады расцвітаць…", прысвечаную 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 

У выстаўцы прынялі ўдзел вядомыя магілёўскія фатографы, якія прадставілі панараму святкавання Дня Перамогі ў Магілёве за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. У экспазіцыю ўвайшлі работы 12 майстроў, у тым ліку Генадзя Карчэўскага, Аляксандра Ліціна, Ірыны Савосінай, Мікалая Цітова, Анатоля Талкачова і Мірона Шчудло.

Дапамогу ў арганізацыі выстаўкі музею аказаў актыўны ўдзельнік парадаў Перамогі ў многіх райцэнтрах рэгіёна - магілёўскі клуб ваенных рэканструктараў "За савецкую Радзіму" пад кіраўніцтвам Аляксандра Башарымава.

Мерапрыемства пройдзе ў выставачнай зале па вул. Болдзіна, 1. Анлайн-трансляцыя цырымоніі адкрыцця пачнецца ў 16.00 на сайце музея museumhm.by.

6 мая 2020, Магілёў
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/195/53317
Текущая дата: 17.11.2024