Кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ ўсклалі кветкі да скульптуры "Няскораны чалавек" у Хатыні.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч, дырэктар - галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, генеральны дырэктар тэлеканала СТБ Ігар Луцкі, старшыня праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Марат Маркаў, дырэктар прадстаўніцтва міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў.
"Карныя аперацыі, разбураныя гарады, спаленыя вёскі - усё гэта жыве ў нашай памяці па расказах сваякоў і блізкіх. Ведаць і памятаць аб падзеях таго часу павінны і нашы дзеці. Гэта лепшая ўдзячнасць пакаленню пераможцаў. Кветкі сёння ў памяць аб усіх, каго забрала вайна, у памяць аб тых, хто ваяваў за нас", - сказала Ірына Акуловіч.
Месца для ўскладання кветак выбрана невыпадкова: Хатынь - гэта сімвал беларускай трагедыі, адзначыў Дзмітрый Жук. "Гэта месца, з аднаго боку, цёмнае, цяжкае, а з іншага - вельмі светлае. Хатынь - гэта сімвал беларускай трагедыі, сімвал таго часу, калі знішчаліся цэлыя вёскі разам з дзецьмі, жанчынамі, старымі. Палітыка выпаленай зямлі вельмі дорага каштавала нашаму народу. Памяць аб тым часе свяшчэнная, і толькі ад нас сёння залежыць, ці будуць нашы дзеці і ўнукі памятаць пра подзвіг, пра трагедыю, якая здарылася на нашай зямлі больш за 75 гадоў таму", - сказаў ён.
У сваю чаргу Іван Эйсмант падкрэсліў, што цяперашняе пакаленне абавязкова павінна шанаваць і захоўваць памяць аб вайне. "Ветэраны яшчэ жывыя, хоць з кожным годам іх становіцца ўсё менш. Спадзяюся, ім прыемна бачыць, што людзі па-ранейшаму памятаюць пра іх подзвіг. Мы проста абавязаны шанаваць гэту памяць, паколькі Вялікая Айчынная вайна - адна з буйнейшых трагедый ХХ стагоддзя", - адзначыў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.
Вайна назаўсёды застанецца рубцом на сэрцах жыхароў Беларусі, дадаў Ігар Луцкі. Таму Хатынь з`яўляецца знакавым месцам для краіны, яе наведванне павінна быць традыцыяй кожнай сям`і.
Уладзімір Пярцоў звярнуў увагу на імкненне некаторых людзей змяніць гісторыю. "Я лічу, што ўсім людзям, хто цяпер займаецца перапісваннем гісторыі і нівеліраваннем тых страшэнных злачынстваў, якія былі ўчынены ў гады вайны, варта прыязджаць у Хатынь. Няхай гэта і не самая вялікая спаленая вёска, тым не менш, тут ёсць манументы з назвамі іншых населеных пунктаў, якіх ужо ніколі не будзе. І гэта не проста геаграфічныя пункты - гэта сотні і тысячы людзей, якія былі па-зверску забіты. Хатынь - гэта доказ таго, што калі б не перамога ў вайне, нас не было б як краіны і нацыі. І гэта самы лепшы наглядны ўрок і для нас, і дзяцей. Гэта прышчэпка ад перагляду гісторыі", - сказаў ён на заканчэнне.
Хатынь была знішчана фашыстамі вясной 1943 года разам з жыхарамі. Загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.
Рашэнне адносна будаўніцтва мемарыяла было прынята ў 1966 годзе. Ініцыятарам яго стварэння быў першы сакратар ЦК БССР Пётр Машэраў.
У агульным конкурсе на лепшы праект помніка жыхарам спаленай вёскі атрымаў перамогу калектыў архітэктараў, сярод якіх былі Юрый Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін, а таксама скульптар Сяргей Селіханаў (народны мастак Беларусі). Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Хатынь" адбылося 5 ліпеня 1969 года.
Сёння ён уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
6 мая 2020, Лагойскі раён
БЕЛТА
Рашэнне адносна будаўніцтва мемарыяла было прынята ў 1966 годзе. Ініцыятарам яго стварэння быў першы сакратар ЦК БССР Пётр Машэраў.
У агульным конкурсе на лепшы праект помніка жыхарам спаленай вёскі атрымаў перамогу калектыў архітэктараў, сярод якіх былі Юрый Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін, а таксама скульптар Сяргей Селіханаў (народны мастак Беларусі). Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Хатынь" адбылося 5 ліпеня 1969 года.
Сёння ён уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
6 мая 2020, Лагойскі раён
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/195/53338
Текущая дата: 17.11.2024