Такое меркаванне 7 мая выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Наталля Качанава выказалася наконт таго, як асвятляюць сітуацыю з COVID-19 у Беларусі некаторыя замежныя СМІ.
"Фэйкі, непраўдзівая інфармацыя, якую даюць некаторыя тэлекампаніі і каналы, - гэта проста недапушчальна.
Спікер падкрэсліла, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне рэгулюемая і кіруемая. Зыходзячы з гэтага было вырашана не адмаўляцца ад правядзення святочных мерапрыемстваў да 75-годдзя Вялікай Перамогі.
"Мы не можам здрадзіць памяці людзей, якія загінулі, адстаяўшы свабоду і незалежнасць нашай краіны, здрадзіць ветэранам, якія гавораць аб тым, што мы павінны адзначаць гэта свята. Беларусы павінны быць разам для таго, каб ушанаваць памяць загінулых і сказаць словы ўдзячнасці, нізка пакланіцца тым, хто абараніў свабоду і незалежнасць, аднавіў краіну ў пасляваенны час", - падкрэсліла яна.

Спікер прыняла 7 мая ўдзел у відэаканферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі. Кіраўнікі парламентаў постсавецкіх краін абмеркавалі яе значэнне для сваіх народаў, падзяліліся, якія святочныя мерапрыемствы плануецца правесці.
Наталля Качанава расказала, што сёння па ўсёй краіне праходзіць агульнанацыянальная патрыятычная акцыя "Беларусь памятае". З кветкамі да помнікаў і месцаў масавых пахаванняў ваеннаслужачых і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны беларусы прыходзяць сем`ямі, з дзецьмі. У Мінску 9 Мая пройдзе ваенны парад і святочны канцэрт. Карыстаючыся выпадкам, Наталля Качанава запрасіла калег на святочныя мерапрыемствы.
"У гэты знамянальны для нас дзень мы зробім усё, каб свята прайшло на самым высокім узроўні", - адзначыла кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента.
7 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/195/53356
Текущая дата: 17.11.2024