Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 241 дзень.
Якія падзеі адбыліся 4 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 мая
У 1995 годзе быў прыняты Закон "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь".
Хто нарадзіўся 4 мая
1715 год: Геранім Фларыян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат.
1799 год: Фларыян Бохвіц, польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік.
1819 год: Фларыян Міладоўскі, беларускі кампазітар, піяніст і педагог.
1853 год: Станіслаў Нарбут, урач, навуковец-медык, мецэнат.
1932 год: Мікола Прашковіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся польскі пісьменнік Ежы Сасноўскі і брытанская актрыса Одры Хепбёрн.
4 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Януарыя і пакутнікаў Прокла, Сосія, Фаўста і іншых.
Калі ў гэты час ужо пачынала квітнець чаромха, лета будзе гарачым. Калі кветак на кусце шмат, улетку будзе шмат дажджоў.
Лічылася таксама, што калі лес яшчэ не апрануўся ў лісце, а ў ім ужо спяваюць салаў`і, добрага ўраджаю чакаць не варта.
Sputnik, 4 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/196/53270
Текущая дата: 17.11.2024