Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 19 красавіка 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 256 дзён.

Якія падзеі адбыліся 19 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 19 красавіка

У 1563 годзе Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пачалі друкаваць у Маскве кнігу "Апостал".

Хто нарадзіўся 19 красавіка

1881 год: Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.
1908 год: Вільгельм Гараўскі, беларускі празаік.
1926 год: Барыс Аракчэеў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык і грамадскі дзеяч Васіль Тацішчаў і амерыканскі акцёр Джэймс Франка.

19 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікдзень і шануюць памяць святых Яўціхія і Ерыміі, імя якога якога ў народзе спрасцілася да Ярома. Яўціхія жа называлі Ціхі і сачылі ў гэты дзень за ветрам.

Калі 19 красавіка дзень ціхі і бязветраны, будзе добры ўраджай. Калі ж дзьме моцны вецер, ён і на прыканцы лета будзе дзьмуць, страсе ўсё калоссе.

Звычайна да гэтага дня ўжо пачыналі квітнець яблыні, і гэта лічылася добрай прыкметай – лета будзе цёплым і прыйдзе рана.

Sputnik, 19 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/199/52882
Текущая дата: 17.11.2024