Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 18 дзён.
Якія падзеі адбыліся 13 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 13 снежня
У 1894 годзе ў Познані (цяпер Польшча) выйшаў паэтычны зборнік Францішка Багушэвіча "Смык беларускі".
Хто нарадзіўся 13 снежня
1919 год: Валяр’яна Жолтак, беларуская мастачка.
1936 год: Мікола Воранаў, беларускі пісьменнік.
1941 год: Мікола Маляўка, беларускі паэт, перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі паэт Генрых Гейнэ і вакалістка гурта Evanescence Эмі Лі.
13 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Андрэя Першазванага. Ён быў братам апостала Пятра і вучнем Хрыста. Апостал Андрэй лічыцца заступнікам маракоў і сямейнага жыцця. Яму маліліся пра поспех у ваеннай справе і абароне радзімы.
Дзяўчыны звярталіся да святога Андрэя с просьбамі пра добрага жаніха і шчаслівы шлюб. Каб прывабіць заможнага жаніха, дзяўчыны кідалі ў ноч з 12 на 13 снежня ў вакно манеткі. Чым больш бросіш, тым большы шанс на ўдачу.
Калі 13 снежня было ясна і марозна, у наступны год чакалі багаты ўраджай. Снег, які выпаў у гэты дзень, будзе ляжаць да красавіка.
Sputnik, 13 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/2/76234
Текущая дата: 24.12.2024