Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 204 дні.
Якія падзеі адбыліся 10 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 чэрвеня
У 1067 годзе Яраславічы захапілі ў палон полацкага князя Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў падчас сустрэчы на Ршы.
У 1794 годзе ў Гродне ўтворана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага.
Хто нарадзіўся 10 чэрвеня
1919 год: Авяр`ян Дзеружынскі, беларускі паэт.
1953 год: Тамара Пузіноўская, беларуская актрыса.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканская актрыса Джудзі Гарленд і руская спявачка Людміла Зыкіна.
10 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Мікіты Халкідонскага і святапакутніка Яўціхія.
Святога Мікіту лічылі заступнікам гусей – свойскіх і дзікіх. У гэты час гусяняты пачыналі вучыцца плаваць, і святому маліліся, каб іх не з`елі драпежнікі.
Калі 10 чэрвеня шмат травы, значыць, будзе шмат зерня. Тое ж прадракае і ціхі, бязветраны дзень.
Sputnik, 10 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/20/74404
Текущая дата: 23.12.2024