Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў аховы здароўя з Днём медыцынскіх работнікаў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У гэтай сферы няма выпадковых людзей, і кожны стаіць на варце забеспячэння нацыянальнай бяспекі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вы даяце ўпэўненасць у заўтрашнім дні мільёнам беларусаў, дапамагаючы з`яўляцца на свет малышам, прыходзячы на працоўнае месца з пачуццём абсалютнай гатоўнасці дастойна адказаць на любы прафесійны выклік, чым заслугоўваеце павагу і ўдзячнасць пацыентаў, якія атрымалі кваліфікаваную дапамогу".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: "Толькі сапраўды самаадданыя людзі, адкрытыя для новых ведаў і дасягненняў навукі, могуць вылечваць, прымаць правільныя і своечасовыя рашэнні для захавання бясцэннага жыцця чалавека".

У гэты святочны дзень Прэзідэнт пажадаў усім, хто ўзяў на сябе адказнасць за здароўе людзей, дабра, міру і дабрабыту.

16 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/20/74432
Текущая дата: 23.12.2024