Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка: фестываль беларускай песні і паэзіі садзейнічае захаванню традыцый нацыянальнага мастацтва



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Форум на працягу многіх гадоў выконвае высакародную місію асветніцтва, заахвочвае да вывучэння багатай паэтычнай і песеннай спадчыны, садзейнічае захаванню і развіццю традыцый нацыянальнага мастацтва", - гаворыцца ў прывітанні.

Творчая гісторыя фестывалю - гэта шмат унікальных і цікавых праектаў, кранальных сустрэч з прызнанымі майстрамі літаратуры і музыкі, адкрыццё яркіх маладых талентаў, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што цяперашнія мерапрыемствы культурнага форуму стануць прыкметнай з`явай у жыцці Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў гасцям, удзельнікам і арганізатарам фестывалю поспехаў, дабрабыту і невычэрпнага натхнення.

14 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/20/74437
Текущая дата: 23.12.2024