Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 16 чэрвеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 198 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 16 чэрвеня

У 2006 годзе для карыстальнікаў адкрыўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Хто нарадзіўся 16 чэрвеня

1834 год: Аляксандр Ельскі, беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнавец.
1875 год: Канстанцін Галкоўскі, літоўскі і беларускі кампазітар, дырыжор і педагог.
1911 год: Дзмітрый Лукас, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Джавані Бакача і шатландскі эканаміст, філосаф Адам Сміт.

16 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Лукіліяна, Клаўдзія, Іпація, Паўла, Дыянісія і пакутніцы Паўлы.

Імя святога Лукіліяна ў народзе ператварылася ў Лук`яна. Казалі: "На Лук`яна глядзі, адкуль вецер дзме". Па ветры спрабавалі вызначыць, які будзе ўраджай. Калі з поўдня – добры, а вось з паднёвага захаду – можа быць і не вельмі, таму што ён прыносіць дажджы. Паўночна-заходні вецер наогул быў неспрыяльны, ён абяцаў навальніцы і буры.

Sputnik, 16 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/20/74465
Текущая дата: 23.12.2024