4 красавіка ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч і дырэктар выдавецтва «Янушкевіч» Андрэй Янушкевіч.
Спікеры распавялі пра адзін з самых паспяховых кніжных праектаў Рэспублікі Беларусь, а таксама пра сучасныя падыходы і перспектывы развіцця беларускага кнігавыдання, гаворыцца на YouTube-канале «Белкнігі».
14 снежня 2019 года ў мінскай краме «Светач» адбыўся старт продажаў беларускага перакладу сусветнага бэстсэлера «Гары Потэр і філасофскі камень» Дж.К.Роўлінг і ўсяго за 2 тыдні кніга стала адной з самых папулярных у сетцы. Кніга выйшла ў свет у выдавецтве «Янушкевіч». На беларускую мову вядомы твор брытанскай пісьменніцы пераклала Алена Пятровіч. Кніга з’явілася ў вокладцы, якую зрабіў вядомы амерыканскі мастак Браян Селзнік.
Дырэктар беларускага выдавецтва «Янушкевіч» Андрэй Янушкевіч распавёў, што, на яго погляд, гэтая вокладка мае сваю магію, бо мастак Селзнік змог цудоўна перадаць свет Гары Потэра ў чорна-белай гаме, вытрыманай у стылістыцы сярэднявечных гравюр.
«Мы свядома адышлі ад дзіцячага «мульцяшнага» вобразу вокладкі, аддаўшы перавагу вобразу, які будзе пасаваць густам, як дзяцей, так і дарослага пакалення», — сказаў Андрэй Мікалаевіч.

Па словах Андрэя Янушкевіча, пераклад кнігі на беларускую мову Алена Пятровіч рабіла з англійскай версіі выдання. Варта адзначыць, што ў асноўным імёны герояў кнігі і назвы факультэтаў не перакладаліся, яны такія ж, як і ў арыгінале, толькі з беларускімі фанетычнымі асаблівасцямі.
Андрэй Янушкевіч таксама адзначыў, што першапачатковы наклад складае 2000 асобнікаў, яго павялічылі, улічваючы попыт на кнігу.
Якія кніжныя навінкі чытачам чакаць у 2020 годзе? Дзе з’явяцца новыя крамы «Белкнігі»? Як маладому аўтару стаць вядомым пісьменнікам? На гэтыя і іншыя пытанні Вы знойдзеце адказы ў поўнай версіі відэа з прэс-канферэнцыі.
Звязда, 5 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/201/52496
Текущая дата: 17.11.2024