Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 8 красавіка 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 267 дзён.

Якія падзеі адбыліся 8 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 красавіка

У 1525 годзе па дагавору, падпісанаму ў Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў секулярызаваны і ператвараўся ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасць ад Польшчы.

Хто нарадзіўся 8 красавіка

1959 год: Леан Уладзіслаў Радзівіл, вайсковец, мецэнат, апошні ардынат нясвіжскі.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Гаэтана Даніцэці і французскі мастак Пабла Пікаса.

8 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор архангела Гаўрыіла. Яму маліліся пры хваробах, для выратаванне на вадзе, захавання пчол у вуллях, а таксама прасілі абараніць паляўнічых ад мядзведзяў і ўберагчы жамашнюю жывёлу.

Таксама сёння шануецца вялебны Васілій Новы. Яму маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманкі.

Калі ў гэты дзень былі замаразкі, вясна будзе доўгая і халодная. Калі чарамха зелянее, ужо можна саджаць раннюю бульбу.

Sputnik, 8 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/201/52571
Текущая дата: 17.11.2024