Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 23 сакавіка 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 283 дні.

Якія падзеі адбыліся 23 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 сакавіка

У 1990 годзе быў заснаваны Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.

Хто нарадзіўся 23 сакавіка

1906 год: Ісак Любан, беларускі кампазітар.
1948 год: Генадзь Пашкоў, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся нямецка-амерыканскі філосаф, сацыяльны псіхолаг Эрых Фром і японскі кінарежысёр, прадзюсар і сцэнарыст Акіра Курасава.

23 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Васілісы.

Прырода абуджалася ад халадоў, дзень пакрысе станавіўся даўжэй за ноч. Пачыналіся паводкі, сяляне капалі канавы, каб адвесці ваду ад дамоў і яна не трапіла ў склеп.

Калі ў гэты дзень бачылі жаўрокоў, гэта значыць, хутка будзе зелянець трава. Навальніца прадвяшчае ўраджайны год.

Sputnik, 23 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/203/52181
Текущая дата: 17.11.2024