Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Намесніца старшыні савета Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі, старшыня Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" Ала Тужылкіна ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
"Гэтай дзяржаўнай узнагароды Ала Тужылкіна ўдастоена за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязей, папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны ў Расіі", - адзначылі ў прэс-службе.
27 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
27 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/203/52263
Текущая дата: 17.11.2024