Белорусский портал в Казахстане

Побач з галавой мінчука, які спаў, выбухнула партатыўная зарадная прылада. Мужчына атрымаў сур`ёзныя апёкі



11 сакавіка ратаўнікам паступіла паведамленне аб атрыманні тэрмічных апёкаў 40-гадовым мужчынам, паведамляе МНС.

Мужчына, знаходзячыся ў сябе ў кватэры па вуліцы Маскоўскай, напярэдадні вечарам падключыў партатыўную зарадную прыладу ў разетку і пры гэтым лёг спаць. Зарадка месцілася ля галавы. У 14.00 яна выбухнула.

Мужчына шпіталізаваны, ён атрымаў тэрмічны апёк полымям галавы і правай верхняй канечнасці 1,2 і 3 ступеняў (усяго 10% цела).

Звязда, 14 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/204/52035
Текущая дата: 17.11.2024