Гэты дзень з`яўляецца семдзясят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 289 дзён.
Якія падзеі адбыліся 17 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 17 сакавіка
У 1597 годзе Віцебск атрымаў магдэбургскае права.
У 1937 годзе ў СССР прыняты закон, які пазбавіў сялян свабоды перамяшчэння.
У 1991 годзе Адбыўся рэферэндум па пытанні аб захаванні СССР.
Хто нарадзіўся 17 сакавіка
1925 год: Валянцін Ермаловіч, беларускі акцёр.
1964 год: Аляксандр Гурко, беларускі гісторык, рэлігіязнавец, этнолаг.
Таксама сёння нарадзіліся французскі скульптар Франсуа Жырардон і амерыканскі акцёр Курт Расел.
17 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Герасіма Валагодскага і Герасіма іарданскага. У народзе гэты дзень атрымаў назву Герасім-гракоўнік.
Звычайна царкоўнае свята супадае з прылётам гракоў. Іх з`яўленне лічаць адной з першых прыкмет сапраўднай вясны.
Калі гракі вярнуліся ў старыя гнёзды, вясна будзе добрая, а калі лётаюць над імі і не садзяцца – надвор`е будзе пераменчывае.
Sputnik, 17 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/204/52063
Текущая дата: 17.11.2024