Белорусский портал в Казахстане

Беларускія тэатры прадаўжаюць працаваць у звычайным рэжыме. Усе запланаваныя спектаклі адбудуцца ў адпаведнасці з рэпертуарнай афішай



Такая інфармацыя размешчана на афіцыйных сайтах тэатраў.

Установы прынялі ўсе неабходныя меры прафілактыкі, якія мінімізуюць рызыку ўзнікнення і распаўсюджвання выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.

"Мы ўвялі спецыяльны рэжым дэзынфекцыі памяшканняў. У фае ўстаноўлены дазатары з антысептыкам для рук, рэгулярна праводзіцца дэзынфекцыйная апрацоўка ручак дзвярэй, поручняў, лесвіц, падлогі. У глядзельнай зале, фае і санвузлах пастаянна працуе прытокава-выцяжная сістэма вентыляцыі", - расказалі ў Вялікім тэатры Беларусі.

Такія ж меры прымаюцца і ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. "Мы робім усё магчымае для камфорту і бяспекі гледачоў. І просім іх з поўнай адказнасцю аднесціся да вяртання білетаў", - адзначылі ва ўстанове.

Як падкрэслілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, не варта наведваць пастаноўкі людзям з сімптомамі ВРВІ і іншых вірусных інфекцый. "Калі ў чалавека пагоршылася самаадчуванне, мы раім перанесці паход у тэатр на больш прыдатны час", - дадалі ў тэатры.

18 сакавіка 2020, Мінск
Ганна Сініцкая - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/204/52132
Текущая дата: 17.11.2024