Белорусский портал в Казахстане

Тры замежныя тэлеканалы атрымалі дазвол на вяшчанне ў Беларусі



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

У Міністэрстве інфармацыі выдадзены дазволы тэрмінам на тры гады на распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі трох замежных тэлепраграм - EPOQUE, TV 1000 Comedy і Viasat Nature/History HD.

Пры гэтым іншыя тры замежныя тэлевізійныя СМІ - Fine Living, Travel Channel і МУЗ - са спіса замежных тэлепраграм, дазволеных да распаўсюджвання на тэрыторыі краіны, выключаны. Тэрміны дзеяння дазволаў на распаўсюджванне гэтых тэлепраграм завяршыліся.

"За атрыманнем новых дазволаў упаўнаважаныя на тое асобы ў Міністэрства інфармацыі ва ўстаноўленым парадку не звярталіся", - адзначылі ў ведамстве.

4 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/205/51927
Текущая дата: 17.11.2024