Белорусский портал в Казахстане

Беларускае медыяполе сутыкнецца з нарастаннем пагроз у найбліжэйшай будучыні



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11-га лютага на нарадзе з кіраўнікамі вядучых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што сёння прэса - гэта не толькі сродак данясення інфармацыі, але і паўнацэнная зброя, прычым масавага паражэння.

"Падтасаваныя факты, фэйкі, дыпфэйкі, так званая постпраўда, калі аўдыторыяй умела маніпулююць, наўмысна адводзячы ад сапраўды важных праблем, - гэта і іншая інфармацыйная атрута падобная да хімічнай зброі. Ці тое яшчэ будзе. Нас чакаюць яшчэ больш складаныя рэчы, якія проста будзе цяжка абвяргаць. Прынамсі, у кароткім прамежку часу, - папярэдзіў Прэзідэнт. - Гэта няпраўда, хлусня выкошвае цэлыя слаі ўспрымальнага насельніцтва, робячы іх безабароннымі перад сваім разбуральным уздзеяннем. Таму інфармацыйнае проціборства цяпер адыгрывае асаблівую ролю".

На думку Аляксандра Лукашэнкі, канкурэнцыя на інфармацыйным полі сёння вельмі жорсткая, і Беларусь з усіх бакоў пранізана рознымі медыйнымі патокамі.

"Многія з іх адкрыта дэструктыўныя, - заявіў Прэзідэнт. - Беларусь знаходзіцца ў самых складаных у гэтым плане адносінах. І не трэба нас, дапусцім, параўноўваць з дзяржавамі, такімі, нібыта, як мы: Швейцарыяй, Аўстрыяй і гэтак далей. Абсалютна нельга, паколькі гэтыя дзяржавы існуюць у складзе магутнага, вялікага Еўрапейскага саюза. І яны заўсёды абапіраюцца на сваіх саюзнікаў, і, прынамсі, у спіну ім не страляюць. Мы ж знаходзімся ў такім становішчы, што нам і ад саюзнікаў дастаецца, і ад сапернікаў або ворагаў, як мы іх называлі. І ў гэтым плане Беларусь прастрэльваецца з усіх бакоў. Ды і ў буйных замежных СМІ ў адносінах да нашай краіны часта з`яўляюцца інсінуацыі, а часам і зусім яўная хлусня і паклёп".

11 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/207/51714
Текущая дата: 16.11.2024