Пра гэта паведамілі на кінастудыі.
Карціна знята паводле рамана беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. "Беларусь. XVIII стагоддзе. Юны шляхціц Пранціш разам з доктарам, алхімікам Бутрамеем Лёднікам трапляе ў вір інтрыг уплывовых магнатаў вакол трона Рэчы Паспалітай і барацьбы за магутны артэфакт - рамфею ўлады. Герояў чакаюць адчайныя бітвы, пагоні, слаўныя подзвігі і, вядома, каханне", - расказалі на кінастудыі.
Здымкі фільма праходзілі ў самых знакавых гістарычных мясцінах Беларусі: Нясвіжскім, Мірскім і Лідскім замках, Бабруйску, Снове, Мінску. У павільёнах кінастудыі былі пабудаваны ўнікальныя дэкарацыі, якія акунаюць у атмасферу часу, калі панавала шляхта. Шыкоўныя касцюмы, з дзіўнай дакладнасцю адноўленыя беларускімі майстрамі, падкрэслілі прыгажосць і вытанчанасць XVIII стагоддзя. Спецыяльна для праекта на "Беларусьфільме" па чарцяжах Леанарда да Вінчы быў пабудаваны яго знакаміты танк.
Над фільмам працавала беларуская творчая група - рэжысёр Аляксандр Анісімаў, аўтар сцэнарыя Валянцін Залужны і аператар-пастаноўшчык Дзмітрый Рудзь. Галоўныя ролі выканалі: Георгій Пятрэнка, Іван Трус, Віктар Манаеў, Вераніка Пляшкевіч, Вячаслаў Паўлюць, Яўгенія Анікей, Дзмітрый Есяневіч, Сяргей Чакерас, Сяргей Жбанкоў. Трэйлер фільма даступны на афіцыйным YouTube-канале кінастудыі "Беларусьфільм".
11 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
11 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/207/51715
Текущая дата: 16.11.2024