Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 14 лютага 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сорак пятым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года застаўся 321 дзень.

Сёння святкуецца Дзень усіх закаханых. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 14 лютага

У 1950 годзе быў падпісаны савецка-кітайскі дагавор аб сяброўстве і ўзаемнай дапамозе.
У 1956 годзе пачаўся XX з’езд КПСС, дзе Мікіта Хрушчоў асудзіў культ асобы Сталіна.

Хто нарадзіўся 14 лютага

1800 год: Валянцін Ваньковіч, беларускі мастак.
1906 год: Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.
1907 год: Алесь Звонак, беларускі паэт.
1913 год: Віталь Канстанцінавіч Цвірка, беларускі жывапісец, народны мастак БССР.

Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Аляксандр Даргамыжскі і нямецкі філосаф Макс Хоркхаймер.

14 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Трыфана. У народзе яго называюць Трыфан-перазімнік або Трыфан-мышагон. Гэта звязана з паданнем, па якому ў дзяцінстве Трыфан пазбавіў вёску, у якой жыў, ад нашэсця шкоднікаў. Таксама Трыфан мог ацаляць хворых і выганяць бесаў.

У гэты дзень дзяўчыны па птушках варажылі, які ў іх будзе муж. Калі ўбачыць пару сініц – добрым і вясёлым, варон – старэй за яе і жосткім, сарок – балбатлівы і легкадумны.

Калі на Трыфана доўгія ледзяшы, лён таксама вырасце доўгі. Марозны дзень прадвяшчае познюю і халодную вясну, а снегапад – джджыстую.

Sputnik, 14 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/207/51741
Текущая дата: 16.11.2024