Белорусский портал в Казахстане

Дазвол датэрмінова распарадзіцца сямейным капіталам з пачатку года ў Мінску атрымалі ўжо больш за 300 заяўнікаў



Аб гэтым паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

З пачатку года з заявамі аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу звярнуліся 779 шматдзетных сем`яў сталіцы, па 302 з іх ужо прыняты станоўчыя рашэнні.

Больш за ўсё адміністрацыйных рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята ў Фрунзенскім і Ленінскім раёнах сталіцы. У асноўным заяўнікі нацэлены датэрмінова выдаткаваць свой сямейны капітал на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Заява аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу разглядаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на працягу аднаго месяца з дня падачы заявы. Пасля прыняцця станоўчага рашэння грамадзяне звяртаюцца ў падраздзялення ААТ "АСБ Беларусбанк", якія ажыццяўляюць аперацыі па ўкладах (дэпазітах) "Сямейны капітал".

Звязда, 12 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/207/51748
Текущая дата: 16.11.2024