Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 5 лютага 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года застаўся 330 дзён.

Якія падзеі адбыліся 5 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 лютага

У 1940 годзе пачалася дэпартацыя некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР.
У 1992 годзе былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Аўстрыя

Хто нарадзіўся 5 лютага

1923 год: Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі.
1930 год: Расціслаў Янкоўскі, беларускі акцёр.
1964 год: Уладзімір Ляхоўскі, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Уільям Бероуз і партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду.

5 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Клімента і пакутніка Агафангела.

Гаспадыні ў гэты дзень пяклі пірагі з курыцай, якія сімвалізавалі ўрадлівасць і сямейнае шчасце. Кожны член сям`і з`ядаў па кавалачку, а рэшткамі кармілі дамашніх жывёл.

Калі ў гэты дзень было шмат снега, гэта значыць, будзе шмат хлеба. Калі заўважылі вавёрку на дрэве – будзе адліга. Яркае сонейка прадвяшчае раннюю вясну.

Sputnik, 5 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/208/51622
Текущая дата: 16.11.2024