Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на пасяджэнні падагульняючай калегіі ведамства.
"Галоўнае, што мы можам і павінны проціпаставіць паклёпу і хлусні аб`ектыўную, праўдзівую журналістыку. Гэта базіс інфармацыйнай бяспекі краіны", - падкрэсліў міністр.
У 2019 годзе контрпрапагандысцкая работа па матэрыялах дэструктыўных СМІ была ўзмоцнена. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" цэнтральнай пляцоўкай для развянчання і абвяржэння фэйкавых навін стала праграма "Клуб рэдактараў", на тэлеканале АНТ запусцілі праект "Антыфэйк". Міністр адзначыў актыўную работу БЕЛТА, газеты "СБ. Беларусь сегодня".
Акрамя таго, у Беларусі прымаліся рашэнні аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія размяшчаюць неналежную рэкламу, інфармацыю аб рэалізацыі наркотыкаў, прапагандуюць парнаграфію, насілле, публікуюць экстрэмісцкія матэрыялы.
10 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/208/51704
Текущая дата: 16.11.2024