Штогадовы рэйтынг веды англійскай мовы English Proficiency Index, у якім прадстаўлена 100 краін свету, па выніках 2019 года паставіў Беларусь на 47 месца з 100, паведамляе interfax.by
Па гэтым параметры Беларусь абышла Расію (48) і Украіну (49), аднак значна саступіла Польшчы (11), Літве (21) і Латвіі (22).
Лідарам па выніках мінулага года прызнаны Нідэрланды, якія зрушылі ранейшага лідара - Швецыю. Таксама ў топ-3 трапіла Нарвегія.
47-я пазіцыя Беларусі адпавядае, згодна з метадалогіяй экспертаў, ацэнцы "нізкі ўзровень". У гэтую ж катэгорыю ўвайшлі яшчэ 22 краіны. Ацэнак "Вельмі высокі ўзровень" і "высокі ўзровень" удастоіліся 29 краін з сотні.
Асобна ацэньвалася веданне англійскай жыхарамі сталіц вывучаемых экспертамі краін. Мінск увайшоў у лік гарадоў з "умераным валоданнем". Згодна з ацэнкай экспертаў, у дастатковай меры мовай міжнародных зносін валодае 53,58% жыхароў беларускай сталіцы. Гэта больш, чым у Кіеве, але крыху менш, чым у Маскве.
"Нашы назіранні цалкам абвяргаюць думка, што вучыць замежныя мовы варта толькі ў дзіцячым узросце. Свет імкліва развіваецца, і мы не можам разлічваць атрымаць усе важныя веды ў першай чвэрці нашага жыцця, каб выбудаваць кар`еру. Адбыўся фундаментальны зрух у бок навучання на працягу ўсяго жыцця - гэта непазбежна ", - падкрэслілі аўтары даследавання.
Звязда, 28 студзеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/209/51544
Текущая дата: 16.11.2024