Гэты дзень з`яўляецца дваццаць дзявятым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 337 дзён.
Якія падзеі адбыліся 29 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 29 студзеня
У 1864 годзе ў Вільні быў арыштаваны Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі.
У 1922 годзе ў Мінску быў створаны Інстытут беларускай культуры, які пазней рэарганізуюць у Беларускую акадэмію навук.
У 1924 годзе быў заснаваны Бярэзінскі запаведнік.
У 1965 годзе ў Мінску, у парку імя М. Горкага адчынены планетарый.
У 1975 годзе ў Мінску адчынены кінатэатр "Кастрычнік".
У 1977 годзе быў заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі.
Хто нарадзіўся 29 студзеня
1720 год: Францішак Багамолец, польскі і беларускі драматург, публіцыст, выдавец.
1878 год: Уладзімір Самойла, беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філосаф.
1884 год: Антон Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.
1924 год: Арцём Баханькоў, беларускі мовазнавец.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік і драматург Антон Чэхаўі французскі празаік Рамэн Ралан.
29 студзеня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць апостала Пятра, аднаго з 12 вучняў Хрыста. Разам з братам Андрэям ён быў рыбаком, але пасля сустрэчы з Ісусам яны пакінулі промысел і пайшлі з ім.
У народзе гэты дзень называлі Пётр-паўкорм, таму што да гэтага часу заставалася прыкладна палова кармоў, нарыхтаваных для жывёл на зіму. Калі прыпасаў заставалася меньш за палову, гэта значыла, што трэба паменьшыць порцыі.
Калі 29 студзеня мароз, лета будзе гарачае. Паўночны вецер прынясе сцюжу. Калі сонейка на захадзе чырвонага колеру наступны дзень будзе марозны і сонечны.
Sputnik, 29 студзеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/209/51557
Текущая дата: 16.11.2024