Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Перамогі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свяшчэннае свята адгукаецца ў нашых сэрцах вялікай радасцю і бязмернай удзячнасцю савецкаму народу, які знішчыў фашызм і выратаваў будучыню чалавецтва цаной мільёнаў жыццяў, - гаворыцца ў віншаванні. - У кожным кутку, кожнай сям`і Беларусі спароджаная нянавісцю і ідэямі сусветнага панавання вайна пакінула незагойныя раны ад жудасных злачынстваў гітлераўскіх катаў і іх памагатых".
Гераічная барацьба з ворагам і самаадданая праца ў тыле сталі праявай усенароднага супраціўлення і гатоўнасці беларусаў да самаахвяравання, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Адзінства нашых продкаў, іх любоў да Радзімы і шчырая вера ў перамогу назаўсёды сталі маральнымі арыенцірамі для ўдзячных пакаленняў мірнай і незалежнай беларускай дзяржавы, - канстатаваў Прэзідэнт. - Праз гады праўда аб Вялікай Перамозе ахоўвае нашу зямлю ад пагроз новага часу, а ўсё чалавецтва - ад адраджэння разбуральных ідэй нацызму".
Беларускі народ свята шануе памяць загінулых і ніколі не забудзе імёны бязвінных мучанікаў і славу мужных абаронцаў і вызваліцеляў, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў ветэранам моцнага здароўя і даўгалецця, а таксама шчасця, міру і дабра ў кожны дом.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём Перамогі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Перамогі!
Гэта свяшчэннае свята адгукаецца ў нашых сэрцах вялікай радасцю і бязмернай удзячнасцю савецкаму народу, які знішчыў фашызм і выратаваў будучыню чалавецтва цаной мільёнаў жыццяў.
У кожным кутку, кожнай сям`і Беларусі спароджаная нянавісцю і ідэямі сусветнага панавання вайна пакінула незагойныя раны ад жудасных злачынстваў гітлераўскіх катаў і іх памагатых.
Гераічная барацьба з ворагам і самаадданая праца ў тыле сталі праявай усенароднага супраціўлення і гатоўнасці беларусаў да самаахвяравання.
Адзінства нашых продкаў, іх любоў да Радзімы і шчырая вера ў перамогу назаўсёды сталі маральнымі арыенцірамі для ўдзячных пакаленняў мірнай і незалежнай беларускай дзяржавы.
Праз гады праўда аб Вялікай Перамозе ахоўвае нашу зямлю ад пагроз новага часу, а ўсё чалавецтва - ад адраджэння разбуральных ідэй нацызму.
Беларускі народ свята шануе памяць загінулых і ніколі не забудзе імёны бязвінных мучанікаў і славу мужных абаронцаў і вызваліцеляў.
Жадаю нашым дарагім ветэранам моцнага здароўя і даўгалецця, а таксама шчасця, міру і дабра ў кожны дом.
Аляксандр Лукашэнка,
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/21/74002
Текущая дата: 15.11.2024