Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 213 дзён.
Сёння святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 1 чэрвеня
У 1918 годзе ў Мінску адкрылася кансерваторыя.
У 1918 годзе ў Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкі мірны дагавор.
Хто нарадзіўся 1 чэрвеня
1945 год: Аляксей Кузьміч, беларускі мастак-жывапісец.
1954 год: Алесь Асташонак, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык.
1954 год: Сяргей Журавель, беларускі акцёр тэатра і кіно.
Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Міхаіл Глінка.
1 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана і князя Дзмітрыя Данскога.
Святога Іаана ў народзе празвалі Іван Хлебарост. Лічылася, што добрае надвор`е ў гэты дзень забяспечыць добры ўраджай зерня.
У гэты час з`яўляюцца ў лесе першыя ягады і грыбы, у полі пачынае цвісці чырвоны клевер. Сяляне саджалі фасолю, гарбузы.
Калі 1 чэрвеня ідзе дождж, лета будзе сухое. Калі холадна – яшчэ месяц не варта чакаць добрага надвор`я.
Sputnik, 1 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/21/74357
Текущая дата: 23.12.2024