Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 3 чэрвеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 211 дзён.

Якія падзеі адбыліся 3 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 чэрвеня

У 1907 годзе была распушчана I Дзяржаўная дума і зацверджаны новы парадак выбараў.

Хто нарадзіўся 3 чэрвеня

1935 год: Васіль Зуёнак, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі военачальнік Пётр Апраксін.

3 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля роўнаапостальнага цара Канстанціна і царыцу Алену.

Гэты дзень у народным календары атрымаў назву Алена доўгі лён. Лічылася, што калі пасеяць у гэты дзень лён і каноплі, яны абавязкова вырастуць добрымі і доўгімі. Сеяць лён трэба было пры паўднёвым ветры, калі не прытрымлівацца гэтай парады, ён мог вырасці шорсткім.

Калі надвор`е 3 чэрвеня дрэннае, то і восень будзе дажджыстая. У лесе пасля дажджу з`явіліся мухаморы – хутка пойдуць і белыя грыбы.

Sputnik, 4 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/21/74384
Текущая дата: 23.12.2024