Белорусский портал в Казахстане

Работы ізраільскага фатографа Барыса Равіча прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі



Выстава ізраільскага фотамастака Барыса Равіча "Вера. Людзі. Краіны" з 17 студзеня будзе працаваць у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведамілі ва ўстанове.

"Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з персанальнай выставай фотаработ Барыса Равіча, якая была разгорнута ў Маскве, музеях Мінска, Гомеля і Гродна. Праект стаў вынікам падарожжаў, роздумаў, пільнага і творчага асэнсавання жыцця і веры чалавечай, - расказалі ў музеі. - Час адлюстраваны на фатаграфіях, якія нарадзіліся ў Вене, Мінску, Тбілісі, Барселоне, Парыжы".

Барыс Равіч - уладальнік прэміі Гаўдзі, прыза міжнароднай кампані "Оранж", прэміі Булата Акуджавы, медалёў і дыпломаў больш як 500 міжнародных выстаў, у тым ліку ў Токіа, Мадрыдзе, Ташкенце, Фларэнцыі, Браціславе. Вядомы фатограф працуе вялікімі серыямі ("Тэрор", "Лаўка", Людзі і храмы", "Жанчына ў вялікім горадзе").

Выстава будзе працаваць па 3 лютага.

15 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/210/51332
Текущая дата: 16.11.2024