Белорусский портал в Казахстане

Памёр адзін з заснавальнікаў "Ляпіса Трубяцкога" Руслан Уладыка



З чэрвеня гітарыст гуртоў "Ляпіс Трубяцкой" і Trubetskoy знаходзіўся ў коме. Яго жорстка збілі, спрабуючы абрабаваць.

Памёр гітарыст Руслан Уладыка, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook прадзюсар Яўген Калмыкоў.

Музыканту было 45 гадоў. Многія ведалі Уладыка пад псеўданімам "Пан".

Прама пад запісам Калмыкова на Facebook людзі пішуць словы спачуванні і смутку.

"Дзякуй, Пан. Ёсць што ўспомніць", - напісаў мастак Аляксей Хацкевіч.

У пачатку чэрвеня Руслана Уладыку даставілі ў рэанімацыю адной з мінскіх бальніц з чэрапна-мазгавой траўмай. Музыканта збілі на вуліцы, як мяркуецца, каб абрабаваць.

Уладыка быў адным з пачынальнікаў "Ляпіса Трубяцкога". У 2014 годзе пасля распаду гурта было абвешчана аб з`яўленні новага праекта - Trubetskoy, дзе Уладыка стаў гітарыстам.

Мінск, 19 студзеня 2020
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/210/51383
Текущая дата: 16.11.2024