Такая інфармацыя размешчана на сайце выдавецтва.
У серыі "Энцыклапедыя народнага майстра" выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выйшла кніга Гульнары Качан "На шчасце, на долю: традыцыйныя народныя лялькі. Ілюстраваны майстар-клас".
Кніга Гульнары Качан - гэта другое выданне серыі, прысвечанае вырабу традыцыйнай народнай лялькі. Яно ўключае пакрокавыя ілюстраваныя майстар-класы. Зацікавіць кніжная навінка як пачаткоўцаў, так і вопытных майстроў.
"Народныя лялькі - гэта народная мудрасць, бясцэнны вопыт пакаленняў нашых продкаў, яны нясуць вялікую выхаваўчую сілу, што адточвалася тысячагоддзямі. Працэс вырабу лялькі - сапраўдныя лекі для душы. Майстрыцы ўкладаюць у вырабы часцінку сябе, сваёй душы, свае думкі, спадзяванні і надзеі. Чалавек раскрываецца творча, новай станоўчай энергіяй напаўняецца яго ўнутраны свет", - растлумачыла аўтар кнігі народны майстар, член Беларускага саюза майстроў Гульнара Качан.
Абрадавыя і гульнявыя лялькі былі значнай часткай жыцця нашых продкаў. Рабіць іх маглі толькі жанчыны і абавязкова з добрымі думкамі, чыстымі рукамі. Кожная з лялек прызначалася для пэўнага жыццёвага выпадку, напрыклад, удалага шлюбу або прыцягнення багацця.
Некалі страчаная ў Беларусі традыцыя вырабу такіх лялек сёння зноў адраджаецца. З дапамогай кнігі жадаючыя навучацца рабіць ляльку на цяжарнасць, здароўе, на шмалікія святы і абрады. У кнізе прадстаўлена невялікая калекцыя лялек, якую ўдалося сабраць дзякуючы ведам і ўменням розных майстроў з Беларусі і блізкага замежжа.
"Так, у маёй калекцыі ёсць лялька з нітак, зробленая па апісанні жыхаркі горада Горкі Магілёўскай вобласці, - расказала аўтар выдання. - Яшчэ адну ляльку мне паказала жанчына з Санкт-Пецярбурга. Яе бабуля Соф`я Калыхневіч 1890 года нараджэння была беларускай. З-за голаду яна з мужам па Сталыпінскай рэформе была вымушана выехаць у Сібір. Там заснавалі вёску Пензіна, пры гэтым захавалі беларускую мову і традыцыі, у тым ліку і па вырабу лялек. Менавіта бабуля Соф`я перадала ўнучцы веды аб традыцыйных ляльках".
Рамёствы народных майстроў бяруць свае вытокі ў далёкім мінулым. Дзякуючы серыі "Энцыклапедыя народнага майстра" выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", заснаванай у 2017 годзе, чытачы могуць азнаёміцца з самымі цікавымі народнымі промысламі, акунуцца ў атмасферу, у якой жылі нашы продкі, прадоўжыць беларускія традыцыі.
У гэтай серыі таксама выйшлі такія кнігі, як "Лялькі: абярэгі, абрадавыя, гульнявыя", "Пісанкі", "Лозапляценне", "Гліняная казка", "Фантазіі са скуры", "Саломапляценне".
12 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/211/49214
Текущая дата: 01.11.2024