Белорусский портал в Казахстане

Ветэранам і пацярпелым у гады вайны акажуць матэрыяльную дапамогу ў гонар 75-годдзя Перамогі



Адпаведны ўказ нумар 491 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога ў сувязі са святкаваннем у наступным годзе 75-годдзя Перамогі савецкага народа. Мяркуецца, што агульная колькасць атрымальнікаў грашовай дапамогі складзе каля 20 тыс. чалавек. Яе плануецца выплачваць з 1 красавіка па 1 мая 2020 года.

Матэрыяльная дапамога будзе аказвацца дыферэнцыравана. Героям Савецкага Саюза будзе выплачана Br2,5 тыс. Дапамогу ў памеры Br1,7 тыс. акажуць інвалідам і ўдзельнікам вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года і ў размініраванні тэрыторый і аб`ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах. Узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле, працаваўшым на аб`ектах проціпаветранай абароны, будаўніцтве абарончых збудаванняў, ваенных аб`ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках дарог, на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях у гады блакады Ленінграда і ўзнагароджаным медалём "За абарону Ленінграда", асобам, узнагароджаным знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда", выплацяць Br900. Дапамогу ў памеры Br700 акажуць членам сем`яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі або прапалі без вестак у гады вайны, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў і гета, інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны або з наступствамi ваенных дзеянняў.

31 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/212/51120
Текущая дата: 16.11.2024