Гэты дзень з`яўляецца другім па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 364 дні.
Якія падзеі адбыліся 2 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 студзеня
У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.
У 1981 годзе ў Мінску заснаванае выдавецтва "Юнацтва".
Хто нарадзіўся 2 студзеня
1925 год: Яўген Дзямідчык, беларускі навуковец ў галіне анкалогіі і хірургіі.
1937 год: Генадзь Марцуль, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў і рускі жывапісец Васіль Пяроў.
2 студзеня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае Ігнація Баганосца і цудатворца Іаана Кранштацкага.
У народзе казалі: "Які Ігнат, такі і жнівень будзе" – па надвор`ю ў гэты дзень вызначалі, якім яно будзе ў апошні летні месяц.
2 студзеня прынята было з абразом абыходзіць куты хаты, каб выгнаць з яе злых духаў. Моладзь рыхтавалася да каляд – рабілі касцюмы, вучылі калядкі.
Каб вызначыць, які ў гэтым годзе будзе ўраджай, страсалі снег з дрэва. Чым больш удалося страсці, тым больш, лічылася, будзе жыта і гародніны.
Sputnik, 2 студзеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/212/51122
Текущая дата: 16.11.2024