Крымінагенная абстаноўка ў цэлым па рэспубліцы заставалася досыць спакойнай - зафіксавана менш злачынстваў, чым звычайна, паведамляе МУС.
У Крычаве жанчына накінулася з нажом на сужыцеля, а ў Шклоўскім раёне пенсіянер - на жонку. У абодвух выпадках сварку справакаваў алкаголь. Ноччу ў Віцебскай вобласці пры затрыманні 18-гадовы малады чалавек нанёс міліцыянерам нажавыя раненні - праводзіцца праверка.
На жаль, не абышлося без ахвяр на дарогах краіны. У Брэсцкім раёне кіроўца «Аўдзі» сутыкнуўся з паўпрычэпам, які стаяў на дарозе, і загінуў. У Пінску ў выніку наезду загінула жанчына: яна пераходзіла дарогу па нерэгулюемым пераходзе.
Звязда, 1 студзеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/212/51136
Текущая дата: 16.11.2024