Белорусский портал в Казахстане

Дзед Мароз прыедзе ў Бабруйск на цягніку



Галоўны герой навагодніх святаў Дзед Мароз прыбудзе ў Бабруйск 21-га снежня ў 15.47 на цягніку.

Пра гэта распавёў начальнік аддзела культуры Бабруйскага гарвыканкама Вадзім Шчэрбіч.

"У гэтым годзе мы будзем сустракаць Дзеда Мароза на пероне чыгуначнага вакзала. Пасля чаго наш госць на санках адправіцца на экскурсію па цэнтральных вуліцах горада", - адзначыў ён.

Шэсце Дзядоў Мароз адбудзецца ў гэты ж дзень. Яго ўдзельнікамі стануць больш за 250 чалавек. Кульмінацыяй незвычайнага парада стане запальванне агнёў на галоўнай ёлцы і ўключэнне навагодняй ілюмінацыі ў горадзе. Пасля гасцей свята будзе чакаць вялікі святочны канцэрт.

Не абыдзецца ў гэты дзень без сюрпрызаў. У жыхароў і гасцей горада будзе магчымасць пазнаёміцца ​​з сімваламі адыходзячага і надыходзячага года.

Звязда, 21 снежня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/213/50980
Текущая дата: 16.11.2024