Аб гэтым паведамілі актывісты Urban Myths.
Мурал "Лічбавы свет" беларускага мастака Яўгена Сасюры, створаны на доме нумар 134 па вул. Прытыцкага ў мінскім мікрараёне Кунцаўшчына, названы лепшым у свеце паводле версіі супольнасці міжнароднай платформы Street Art Cities.
Каманда міжнароднай платформы зрабіла папярэдні адбор і выставіла 16 найбольш прыкметных манументальных размалёвак з усяго свету на галасаванне сваіх падпісчыкаў у Instagram.
Пераможцам лістападаўскага апытання стаў мурал на вул. Прытыцкага ў Мінску.
Многія муралы Urban Myths ужо станавіліся лепшымі ў розных міжнародных аглядах. Аднак гэта першы выпадак, калі ў топ трапіла работа беларускага мастака.
"Для нас гэта першая практыка запуску народнага галасавання за лепшую работу месяца. Замест таго каб самастойна фармаваць падборку, як гэта робяць многія блогі пра вулічнае мастацтва, мы дазволілі выбіраць лепшыя размалёўкі нашай супольнасці. Больш за тысячу чалавек прынялі ўдзел у чатырох адборачных турах і ў фінале. Беларускі мастак перамог з ашаламляльным вынікам у памеры 53 працэнтаў галасоў, апярэдзіўшы такіх сусветна вядомых мастакоў, як INTI (Чылі), Lula Goce (Іспанія) і Sasha Korban (Украіна)", - растлумачылі ў Street Art Cities.
Мурал "Лiчбавы свет" з`явіўся на сталічнай шматпавярхоўцы ў кастрычніку бягучага года. На карціне намалявана дзяўчына, яна пляце ніць лёсу з клубка сузор`яў, які падобны на сетку глабальных сувязей або блокчэйн.
"Я паспрабаваў сумясціць традыцыйны сюжэт са славянскай міфалогіі і тэхналагічную рэчаіснасць", - растлумачыў мастак.Гэты мурал - частка стрыт-арт-праекта "Будучыня".
Тры манументальныя муралы, аб`яднаныя агульнай ідэяй паказаць сучасную Беларусь і яе рух у будучыню, з`явіліся на фасадах 12-павярховых жылых дамоў нумароў 134, 136 і 150 на вул. Прытыцкага ў Кунцаўшчыне.
Акрамя беларускага аўтара ўдзел таксама прынялі мастакі з Сербіі і Іспаніі. Праект "Будучыня" выкананы ў тэхніцы фотарэалізму. Усе мадэлі - рэальныя жыхары Мінска, якіх для сваіх работ выбралі самі вулічныя мастакі. Праект рэалізаваны адміністрацыяй Фрунзенскага раёна Мінска сумесна са стрыт-арт-актывістамі Urban Myths і кампаніяй А1.Street Art Cities - міжнародная супольнасць фанатаў стрыт-арта, якія дакументуюць вулічнае мастацтва ў сваіх гарадах.
Праект запушчаны ў 2017 годзе. Ён працуе ў больш як 550 гарадах, сабрана 24 тыс. твораў мастацтва з усяго свету.
12 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/214/50899
Текущая дата: 16.11.2024