Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцидзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 15 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 16 снежня
У 1388 годзе ўпершыню ўзгадваецца Маладзечна.
У 1951 годзе быў заснаваны Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ) у Нью-Ёрку.
Хто нарадзіўся 16 снежня
1874 год: Леў Альпяровіч, беларускі мастак.
1903 год: Іван Ахрэмчык, беларускі мастак-жывапісец.
1905 год: Мікалай Сярдобаў, беларускі оперны спявак, народны артыст Беларусі.
1934 год: Леанід Сяргеевіч Анцімонаў, беларускі мастак.
1962 год: Валяр`ян Янушкевіч, беларускі скульптар.
1977 год: Максім Пятруль, беларускі скульптар і дызайнер.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар, дырыжор, піяніст Людвіг ван Бетховен і шведскі кампазітар, адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA Бэні Андэрсан.
16 снежня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Іаана Маўчальніка, які мог ацаляць людзей.
16 снежня імкнуліся правесці ў цішыні і маўчанні. Нельга было гучна размаўляць і спяваць – верылі, што нячыстая сіла тады голас адыме. Вернікі хадзілі ў храм і маліліся пра здароўе святому.
Таксама ў вёсках рана лажыліся спаць – цямнела хутка, а з цемрай, як вядома, прыходзіць і нячыстая сіла, якая асабліва злавалася ў гэты дзень.
Калі дровы ў печы трашчаць – пахаладае. Снег выпаў пасля адлігі – да неўраджаю.
Sputnik, 16 снежня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/214/50910
Текущая дата: 16.11.2024