Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Грамадская Палата Саюзнай дзяржавы праводзяць міжнародны літаратурны конкурс "Нашай Перамозе - 75!"



Аб гэтым паведамілі ў Мінінфарме.

Конкурс праводзіцца па 1 красавіка 2020 года ўключна ў трох намінацыях: апавяданне (не больш як 5 старонак), вершы (не больш як 3 творы), эсэ (не больш як 3 старонкі). У ім могуць удзельнічаць усе жадаючыя, незалежна ад узросту, месца жыхарства і грамадзянства. 

Акрамя таго, дапушчальна прадастаўленне работ у суаўтарстве (не больш як 3 чалавекі, пазначэнне ўсіх кантактных даных абавязкова).

Да ўдзелу прымаюцца толькі раней не апублікаваныя творы на рускай або беларускай мовах. Публікацыяй лічыцца абнародаванне ў любым выглядзе, уключаючы размяшчэнне ў інтэрнэце. 

Работы прымаюцца з паметкай "на конкурс". 

З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі.

16 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/214/50917
Текущая дата: 16.11.2024