Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час наведвання Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Прэзідэнт адзначыў, што аналіз сітуацыі ў такіх сферах, як адукацыя, ахова здароўя, спорт, паказаў заклапочанасць людзей жыллёвым пытаннем.
"Галоўнае - гэта жыллё. Калі будзе жыллё, назаўсёды знікне праблема з адтокам кадраў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У якасці пазітыўнага прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў пабудаваныя для ўрачоў дамы ў Бараўлянах, дзе нядаўна пабываў і сам Прэзідэнт.
"Мы нібыта намацалі той шлях, па якім можна ісці. Гэта цудоўныя дамы, асабліва для маладых людзей з вышэйшай адукацыяй, там можна жыць і да 40 гадоў", - сказаў ён.
"Жалезабетонна трэба давесці заданне на пару-тройку гадоў і пабудаваць такія дамы, - запатрабаваў ён. - Гэта для нас амаль нічога не каштуе".
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што вырашэнне жыллёвага пытання дасць магчымасць утрымліваць кадры на месцах.
Разам з тым Прэзідэнт канстатаваў адсутнасць сур`ёзнай праблемы з адтокам урачэбных кадраў з краіны. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, з пачатку гэтага года з Беларусі выехалі для работы за мяжой амаль 200 урачоў, прыехалі назад - 20 чалавек. У 2018 годзе іх было 158 і 40 адпаведна.
Многія з тых, хто прыехаў, - гэта якраз тыя, хто паспрабаваў працаваць за мяжой і вярнуўся назад.
"Добра тое, што хутка астудзілі галовы некаторых візіцёраў, якія хочуць туды (за мяжу) паехаць і шмат зарабіць. Цяпер - у Польшчу, Літву, таму што адзіная эканамічная прастора, Еўрасаюз... З Польшчы і Літвы хлынулі людзі кудысьці зарабляць грошы. У іх утварыўся вялікі дэфіцыт. І некаторыя нашы - 100 чалавек там - ірванулі туды. Ну і што? У Літве яны што новага ўбачылі? Псіхалагічны фактар (спрацоўвае.), што людзі там пабывалі і вярнуліся сюды і гавораць нашым: "Ну, давайце, паедзьце, паспрабуйце". Гэта іх астудзіла".
Як далажыў Прэзідэнту міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, добрым стымулам для ўрачоў і для замацавання кадраў на месцах стане павышэнне зарплаты: яна па даручэнні кіраўніка дзяржавы павінна павялічыцца на 20 працэнтаў у 2020 годзе і ў 2 разы ў 2025 годзе.
"Мы крыху народ разбалавалі, - адказаў на гэта кіраўнік дзяржавы. - Трэба ўпірацца, як на Захадзе, там круглыя суткі ўрач працуе. Урач агульнай практыкі - ён белага свету не бачыць, і ніхто не адмаўляецца".
Прэзідэнту было падрабязна даложана аб сістэме медыцынскай адукацыі, міжнароднай дзейнасці і экспарце адукацыйных паслуг медыцынскіх ВНУ, іх лячэбнай, вучэбнай і навуковай дзейнасці.
У медыцынскіх універсітэтах краіны навучаюцца больш за 15,2 тыс. беларускіх студэнтаў, з якіх больш за 63 працэнты атрымліваюць адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў.
Па выніках размеркавання ў 2019 годзе працаўладкаваны 100 працэнтаў выпускнікоў бюджэтнай формы падрыхтоўкі. Пры гэтым колькасць тых, хто пакрывае ў бюджэт сродкі, затрачаныя на навучанне, з году ў год змяншаецца: з 72 чалавек у 2016 годзе да 27 у 2018 годзе. Замацаванасць кадраў на першым рабочым месцы перавышае 83 працэнты.
Замежных студэнтаў у медуніверсітэтах - каля 4,3 тыс. чалавек, або больш за 28 працэнтаў агульнай колькасці. Толькі ў БДМУ за апошнія тры гады іх прыём павялічыўся амаль у 6 разоў і склаў у сярэднім 400-450 чалавек. Экспарт адукацыйных паслуг за апошнія 10 гадоў у ВНУ вырас з $1,5 млн у 2009 годзе да амаль $10 млн у 2019-м.
13 снежня 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/214/50921
Текущая дата: 16.11.2024