Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 24 дні.
Сёння святкуецца Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 7 снежня
У 1550 годзе Барбара Радзівіл была каранавана ў Кракаве як каралева польская.
У 1921 па ініцыятыве Б. Тарашкевіча ў Радашковічах было заснавана Таварыства беларускай школы.
У 1991 годзе ў Белавежскай пушчы, у Віскулях, кіраўнікамі БССР, РСФСР і УССР дэнансаваны дагавор аб стварэнні СССР, створаны СНД.
Хто нарадзіўся 7 снежня
1878 год: Аляксандр Астрамовіч, беларускі каталіцкі святар, паэт.
1938 год: Васіль Сумараў, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі лінгвіст Ноам Хомскі і нідэрландскі філосаф Ёхан Хёйзінга.
7 снежня ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Кацярыны Александрыйскай. Яна лічыцца заступніцай шлюбу.
У народзе святую называлі Кацярына-санніца. У вёсках ішлі Кацярынінскія гулянні, катанні на санках, кірмашы.
Дзяўчыны ўвечары варажылі на нарачонага – рабілі салёную ляпешку і, з`еўшы яе, лажыліся спаць, сказаўшы перад гэтым: "Нарачоны, падай вады". Таксама клалі пад падушку кавалак хлеба і запрашалі: "Нарачоны, прыходзь да мяне вячэраць". Раніцай глядзелі: калі хлеб был разламаны напалову, то хутка яна абярэцца шлюбам.
Пра надвор`е ў гэты дзень казалі: "Прыйшла Кацярына – прыйдзе і пярына". Калі 7 снежня ясна, зіма будзе марознай, а адліга або туман прадракаюць моцнае пахаладанне.

Sputnik, 7 снежня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/215/50858
Текущая дата: 16.11.2024