Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 8 снежня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 23 дні.

Якія падзеі адбыліся 8 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 снежня

У 1409 годзе ў Берасці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
У 1432 годзе адбылася Ашмянская бітва паміж войскамі вялікіх князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча.
У 1506 годзе: Жыгімонт Стары быў абраны каралём польскім.
У 1812 годзе расійскія войскі занялі Гародню ў ходзе вайны 1812 года.
У 1926 годзе ў склад БССР увайшлі Рэчыцкі і Гомельскі паветы.
У 1999 годзе адбылося ўтварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Хто нарадзіўся 8 снежня

1935 год: Рыгор Родчанка, беларускі краязнаўца, педагог. фалькларыст, паэт, літаратуразнаўца.
1935 год: Эдуард Скобелеў, беларускі пісьменнік

Таксама сёння нарадзіліся рымскі паэт Гарацый і каралева Шатландыі Марыя Сцюарт.

8 снежня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Клімента І, апостала ад 70, і святапакутніка пятра Александрыйскага.

У народзе Кліментаў дзень таксама называлі Клім Халодны, казалі: "Клім - клін клінам зіма выбівае, у мужыка марозам слязу гоніць". З гэтага дня пачыналіся сапраўдныя маразы.

Жанчыны садзіліся ла вакна і пралі: дзякуючы вялікай колькасці снегу, у хаце было светла. З дому імкнуліся не выходзіць: мароз, ды яшчэ і ваўкі падыходзілі блізка да вёскі.

Калі ў Кліментаў дзень ідзе снег, лета будзе джджыстае. Многа снега – наступны год будзе ўраджайны.

Sputnik, 8 снежня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/215/50864
Текущая дата: 16.11.2024