Белорусский портал в Казахстане

Спецпрыз Прэзідэнта Беларусі на "Лістападзе-2019" уручаны Кшыштафу Занусі



Цырымонія ўзнагароджвання адбылася ў кінатэатры "Масква".

Прыз Прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" ўручаны польскаму кінарэжысёру, сцэнарысту і прадзюсару Кшыштафу Занусі, узнагароду ўручыў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.

Кшыштаф Занусі ў бягучым годзе - ганаровы госць фестывалю. Гэтымі днямі ў кінатэатры "Піянер" у Мінску адбыўся спецыяльны паказ яго прэм`ернай карціны "Эфір".

"Я не першы раз на "Лістападзе" і бачу, што фестываль не толькі прадаўжаецца, але і развіваецца. Ва ўсіх цудоўны настрой, усе ўсміхаюцца, значыць, фестываль добры", - сказаў Кшыштаф Занусі.

Паводле яго слоў, у беларускага кіно ёсць сваё аблічча. "Калі журы ўзнагародзіла беларускія фільмы практычна ва ўсіх конкурсах, значыць, яны нам спадабаліся", - адзначыў польскі кінарэжысёр. XXVI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіў з 1 па 8 лістапада пад слоганам "Да радасці".

У бягучым годзе ён паказаў больш за 150 фільмаў з 50 краін.

Упершыню на фестывалі былі прадстаўлены карціны з Судана і Сенегала. Заснавальнікамі форуму выступаюць Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам. Арганізатар - цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".

11 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/217/50560
Текущая дата: 16.11.2024