Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 4 лістапада 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 57 дзён.

У гэты дзень адзначаецца свята абраза Казанскай Божай Маці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 лістапада

У 1501 годзе аб’яднанае маскоўскае і северскае войска разграміла войска ВКЛ у бітве пад Мсціславам.
У 1661 годзе ў бітве пад Кушлікамі ў час вайны 1654—1667 войска Рэчы Паспалітай перамагло войска Маскоўскай дзяржавы.

Хто нарадзіўся 4 лістапада

1887 год: Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч.
1929 год: Сяргей Карніловіч, дзеяч беларускай эміграцыі.

Таксама сёння нарадзіліся галандскі мастак Герыт ван Хонтхорст і партугальскі футбаліст Луіш Фігу.

4 лістапада ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Казанскага абраза Божай маці. У 1579 годзе ў казані здарылася вялікае вогнішча, якое знішчыла частку горада. Пасля яго дзевяцігадовай дзяўчынцы Матроне ў сне з`явілася Багародзіца і загадала ісці ў спалены горад і адшукаць там абраз. На тым месцы, дзе была знойдзена ікона, пасля пабудавалі манастыр.

У гэты дзень мужчыны вярталіся з заробкаў. У народзе казалі: "Патрывай, парабак, і ў цябе Казанская будзе". Жанчыны гатавалі смачныя стравы і накрывалі сталы. Казанская Божая Маці лічылася таксама і жаночай заступніцай. Ёй маліліся аб ладзе у сям`і і дабрабыце.

Калі на Казанскую не ішоў дождж, гэта было дрэнна: лічылі, ураджаю ў наступным годзе не будзе. А калі дождж ішоў, гэта значыла, што непагадзь будзе яшчэ доўга. Калі ж было ясна, варта чакаць пахаладанне.  

Sputnik, 4лістапада 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/218/50472
Текущая дата: 16.11.2024