Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае жыхароў Мінска прыняць удзел у апытанні пра стан навакольнага асяроддзя ў сталіцы.
Вынікі анкетавання дапамогуць спецылістам убачыць, якой экалагічнай інфармацыі не хапае жыхарам горада, і зразумець, як павысіць экалагічную свядомасць грамадзян.
Анкету можна адправіць да 31 снежня 2019 года, запоўніўшы анлайн-форму ці выслаць яе на адрас камітэта ў фармаце файла .doc на e-mail: minskpriroda@gmail.com ці поштай (г. Мінск, 220026, вул. Пляханава, 18).
Звязда, 2 лістапада 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/218/50480
Текущая дата: 16.11.2024